Домрачава вывучыла некалькі прыёмаў каратэ

13
(абноўлена 08:41 25.09.2018)
Цяпер легендарная біятланістка не толькі ўмее трапна страляць, але і валодае прыёмамі каратэ. Глядзіце на відэа, як чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка змяніла лыжню на татамі.

24 верасня ў БДУФК прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках праекта Bright Team з удзелам чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па біятлону Дар'і Домрачавай. Трэніроўку па каратэ правёў сяміразовы чэмпіён Беларусі Андрэй Грыневіч. Да занятку далучыліся беларускія артысты і зоркі шоу-бізнесу Тэа, Артэміс Ахпаш, Анжаліка Пушнова і Таццяна Рудакоўская. Таксама на татамі выйшлі супрацоўнікі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.

"Мне вельмі спадабалася паспрабаваць для сябе новы від спорту. Нам вельмі пашанцавала з выкладчыкам. Для сябе я вельмі многае адкрыла на сённяшнім занятку", — прызналася Домрачава.

Яна выказала меркаванне, што біятланістам будуць карысныя заняткі па каратэ — яны дапамогуць развіць рэакцыю.

"Асабіста мне яны таксама спатрэбяцца ў якасці размінкі перад сваімі асноўнымі трэніроўкамі", — дадала Домрачава.

Экс-біятланістка сказала, што будзе рада прыняць удзел і ў іншых трэніроўках.

Праект Bright Team, накіраваны на папулярызацыю відаў спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў, стартаваў 1 жніўня. За паўтара месяца адбыліся некалькі цікавых спартыўных мерапрыемстваў, сярод якіх Bright Beach Soccer, Bright 3x3 Basketball і іншыя. Праект прадугледжвае далейшае правядзенне шэрагу сяброўскіх сустрэч.

13
Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Дар'я Домрачава, Мінск
По теме
Дар'я Домрачава вернецца ў свет біятлона
Домрачава і Б'ёрндален пракаціліся за рулём 450-тоннага БелАЗа
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019
Каментары