Відэа

Лермантаў: літаратура становіцца зброяй у вайне за будучыню дзяцей і ўнукаў

Падпісацца
У гасцях на радыё Sputnik Беларусь - дырэктар Асацыяцыі "Лермантаўская спадчына", унучаты пляменнік і цёзка класіка рускай літаратуры Міхаіл Лермантаў і кіраўнік праекта "Сёння - дзеці, заўтра - народ" Расійскага Фонду культуры Вольга Буцкая.

Госці праграмы "Гарызонт падзей" Вольга Буцкая і Міхаіл Лермантаў распавядаюць аб сумесным праекце Расійскага Фонда культуры і Федэральнага агенцтва "Рассупрацоўніцтва" — літаратурным марафоне ў падтрымку творчай спадчыны дзіцячага пісьменніка №1 у СССР, паэта, драматурга і публіцыста Сяргея Міхалкова.

Прэм'ера спектакля З нагоды мёртвых душ - Sputnik Беларусь
"Ратуйце нашы душы": як Пушкін з Коласам у Мінску запальвалі

"Гэта адна з канструктыўных магчымасцяў зрабіць культуру той сілай, якая будзе змяняць грамадства, даваць будучыню нашым дзецям і ўнукам. А мудрасць Сяргея Міхалкова як пісьменніка і паэта становіцца сёння нашай зброяй. Як бы мы ні хацелі казаць пра тое, што ідзе гібрыдная вайна, але гэтая вайна праходзіць праз разбурэнне духоўна-маральнай прыроды чалавека, а творчасць Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова дае той самы рэзананс, які ў гэтай вайне немагчыма знішчыць ", — распавядае Лермантаў.

Вельмі паступова, але грамадства ўсё ж вяртаецца да традыцыйных каштоўнасцяў і сэнсаў, асновы якіх закладваліся яшчэ ў дзяцінстве, і разуменне важнасці гэтага працэсу выклікала стварэнне праекта Расійскага Фонду культуры пад назвай "Сёння — дзеці, заўтра — народ", якім кіруе вядомы ў Расіі грамадскі дзеяч Вольга Буцкая. Суразмоўцы ў студыі таксама разважаюць пра сутнасць праекта, яго удзельнікаў і геаграфію ахопу.

Поўную версію размовы з дырэктарам Асацыяцыі "Лермантаўска спадчына", унучатым пляменнікам і цёзкай класіка рускай літаратуры Міхаілам Лермонтовым і кіраўніком праекта "Сёння — дзеці, заўтра — народ" Расійскага Фонду культуры Вольгай Буцкай ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

Стужка навiн
0