(1:39 / 10.18Mb / просмотров видео: 2316)

Урачыстасці з нагоды 100-годдзя крымінальнага вышуку МУС прайшлі ў Мінску

21
(абноўлена 16:22 05.10.2018)
Лепшым беларускім сышчыкам у дзень стагоддзя крымінальнага вышуку міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч уручыў узнагароды. Глядзіце на відэа Sputnik, як на плошчы Дзяржаўнага сцяга прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.

Цэнтральным момантам мерапрыемства стала цырымонія ўручэння сцяга падраздзяленняў крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў Беларусі. З рук міністра яго прыняў начальнік ГУКВ МУС Анатоль Савіцкі. Кіраўнік ведамства падкрэсліў: сцяг для кожнага з іх стане сімвалам гонару і доблесці.

На ўрачыстых мерапрыемствах на плошчы, акрамя кіраўніцтва і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, прысутнічалі ветэраны крымінальнага вышуку.

21
Тэги:
Узнагароды, МУС Беларусі, Ігар Шуневіч, Мінск
Каментары