Скрыпка Страдывары і Бетховен: у Мінску адкрыўся фестываль Башмета

9
(абноўлена 08:43 11.10.2018)
Урачыстае адкрыццё восьмага Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета адбылося ў сераду 10 кастрычніка ў Мінску. Глядзіце на відэа Sputnik, як у філармоніі прайшоў першы канцэрт знакавага мерапрыемства.

Фестываль традыцыйна праводзіцца ў сталіцы Беларусі восенню, у яго рамках у Мінск прыяжджаюць выступіць зоркі сімфанічнай музыкі.

У бягучым годзе адкрывалі фестываль камерны ансамбль "Салісты Масквы", а таксама Вадзім Рэпін, які граў на ўнікальнай скрыпцы Страдывары, вырабленай ў 1733 годзе.

Юрый Башмет і Расціслаў Крымер выканалі канцэрт для альта і фартэпіяна з аркестрам "Ландшафты знікаючай памяці (Майстра Арнольта Шліка)".

У гэты вечар аматары сімфанічнай музыкі ў філармоніі пачулі таксама знакамітыя творы Бетховена і Шуберта ў перакладанні для струннага аркестра, дырыжыраваў якім Башмет.

9
Тэги:
Мінск, Музыка, Міжнародны фестываль Юрыя Башмета
Каментары