(12:58 / 92.39Mb / просмотров видео: 2650)

Мельнікаў: брытанскі шынель і польская фуражка

13
(абноўлена 09:11 14.10.2018)
Невядомыя старонкі гісторыі Другой сусветнай вайны адкрывае беларускі гісторык Ігар Мельнікаў, які скрупулёзна шукае фота і артэфакты нашых суайчыннікаў, якія ваявалі супраць фашысцкай Германіі, і не толькі ў складзе Чырвонай арміі, але і ў складзе дывізій іншых краін.

У студыі радыё Sputnik Беларусь Ігар Мельнікаў распавёў пра тое, што рыхтуе да выхаду ў свет новае выданне ўнікальных архіўных здымкаў, збор сродкаў на якое ідзе на краудфандынгавай пляцоўцы ulej.by.

"Доўга збіралася гэтая кніга, збіраліся матэрыялы, артэфакты, гэта - вынік 15-ці гадоў маёй працы. Шмат што з прадстаўленага - гэта не толькі фота, але і карты і іншыя дакументы - набывалася на аўкцыёнах за ўласныя сродкі, нешта самі прыносілі і перадавалі людзі і, безумоўна, тут ёсць мой асабісты архіў", - кажа Ігар Мельнікаў, дэманструючы фота маладога чырвонаармейца Юрыя Бабкова (дзеда аўтара).

Дзед калісьці і натхніў яго на кнігу "Другая сусветная вайна на здымках з архіву Ігара Мельнікава". Гэта будзе 12-е па ліку выданне на гістарычную тэму. Гісторык і публіцыст Мельнікаў лічыць, што калі збор сродкаў будзе паспяховым, кніга можа быць адным з падручнікаў па вывучэнню гісторыі 40-х гадоў 20 стагоддзя.

Падрабязнасці размовы з кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым - на радыё радыё Sputnik Беларусь.

13
Тэги:
Другая сусветная вайна (1939-1945), Вялікая Айчынная вайна (1941-1945)
Каментары