(0:37 / 5.06Mb / просмотров видео: 8148)

Даўжэй проста няма: як выглядае кітайскі мост-рэкардсмен

9
(абноўлена 14:31 23.10.2018)
Самы доўгі ў свеце марскі мост адкрылі на поўдні Кітая. Глядзіце на відэа, як выглядае збудаванне, якое злучыла тры важных горада.

Даўжыня моста-рэкардсмена - 55 кіламетраў. Ён звязвае тры буйныя кітайскія гарады - Ганконг, Макао і Чжухай. Цырымонію адкрыцця наведаў старшыня КНР Сі Цзіньпін, на мерапрыемства прыехалі каля 700 важных гасцей.

Унікальнасць збудавання ў тым, што акрамя надводных частак ён мае яшчэ і падводны тунэль даўжынёй каля сямі кіламетраў. Разлічана, што мост праслужыць не менш за 120 гадоў, ён здольны вытрымаць моцныя землятрусы і даволі магутныя тайфуны.

Адкрыццё моста дазволіць разгрузіць транспартныя патокі і значна скараціць перавозчыкам час дастаўкі грузаў. А паездка з Ганконга ў Чжухай зойме паўгадзіны замест трох раней.

Рух па мосце адкрыецца 24 кастрычніка.

Ужо падлічана, што да 2030 года збудаванне будуць перасякаць штодня больш за 120 тысяч пасажыраў і не менш за 29 тысяч транспартных сродкаў. Паміж трыма гарадамі пусцяць аўтобусы, якія будуць кожны дзень курсіраваць па мосце.

9
Тэги:
мост, Кітай
Каментары