Не зліпнецца: выставу шакаладу вагой больш за дзве тоны прывезлі ў Мінск

29
(абноўлена 08:51 25.10.2018)
Гледачы змогуць не толькі паглядзець экспанаты і дакрануцца да іх, але нават пакаштаваць і забраць дамоў некаторыя прысмакі.

На стварэнне салодкай выставы спатрэбілася больш за 4 месяцы і двух тон шакаладу. У выніку ў Нацыянальным гістарычным музеі з'явіліся салодкія панды, пінгвіны, раяль, сукенка ад Куцюр, шахматныя дошкі і цэлая крама садавіны. Экспанаты выглядаюць так спакусліва і праўдападобна, што цяжка ўтрымацца ад жадання іх пакаштаваць.

Для стварэння фігур выкарыстоўваецца звычайны шакалад, а кожны элемент, запэўніваюць стваральнікі, можна з'есці. Тым больш, што тэхналогія, па якой вырабляецца ласунак, дазваляе яму захоўвацца і не псавацца каля шасці месяцаў.

Па словах аднаго са стваральнікаў выставы Робіна Ломаса, экспазіцыя будзе цалкам інтэрактыўнай. Гледачы змогуць дакрануцца да экспанатаў, а некаторыя з іх пакаштаваць і нават узяць з сабой. Наведвальнікаў чакаюць гульні, віктарыны і майстар-класы.

Пастаянная экспазіцыя шакаладнага мастацтва выстаўляецца ў Ганконгу. З 25 кастрычніка па 8 студзеня выстава будзе прадстаўлена ў беларускай сталіцы, адкуль адправіцца ў падарожжа па Азіі.

Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядае самая салодкая выстава гэтай восені. Шкада толькі адно - водар, які пануе ў залах музея, з дапамогай тэхнікі перадаць не атрымалася.

29
Тэги:
шакалад, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
Каментары