(1:20 / 10.60Mb / просмотров видео: 3966)

Вулічны мастак прыдумаў арыгінальны пераўтваральнік свастык

12
(абноўлена 09:07 25.10.2018)
Стрыт-артыст з Вероны прыдумаў, як можна выпраўляць нацысцкую сімволіку, якую малююць на розных будынках. Глядзіце на відэа, як мастак змагаецца са свастыкамі.

Вулічны мастак П'ер Паола Спінацэ ператварае розныя сімвалы, якія ў горадзе малююць неанацысты. Лаянкі, розныя негатыўныя пасланні і свастыкі ён замалёўвае дэсертамі, садавінай і агароднінай.

"Я выкарыстоўваю зброю культуры і мастацтва, каб змагацца з праблемай, з якой сутыкаюся ў апошні час: крайне правыя, расісты і падобныя ім арганізацыі", - распавядае сам мастак.

Дарэчы, псеўданім Спінацэ - "Чыба" - з італьянскага азначае "ежа". Як адзначае стрыт-артыст, ежа - частка італьянскіх традыцый і культуры. Сваімі малюнкамі ён спрабуе згладзіць негатыў ад пасланняў нянавісці.

Чыба займаецца стрыт-артам ужо на працягу дзесяці гадоў, прычым ён ужо неаднаразова атрымліваў пагрозы ад нацыяналістаў. Аднак ён не плануе спыняць змагацца са свастыкамі.

12
Тэги:
стрыт-арт, Італія
Каментары