(8:17 / 61.04Mb / просмотров видео: 1972)

Ушакоў пра спектакль "Цмок": хацеў бы, каб гэтая гісторыя была шчаслівай

8
(абноўлена 09:19 26.10.2018)
Рэжысёр і мастацкі кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімір Ушакоў распавёў радыё Sputnik Беларусь аб прэм'еры спектакля "Цмок" па знакамітай п'есе Яўгена Шварца, якая чакае мінскіх гледачоў у суботу, 27 кастрычніка.

Па задумцы творчай групы, спектакль "Цмок" Сучаснага мастацкага тэатра атрымаўся філасофскім і шматсэнсавым, гэта гісторыя пра дабро і зло, якія жывуць і суіснуюць у кожным з нас.

Дзве стыхіі - дабро і зло - увесь час змагаюцца паміж сабой, і ў кожнага чалавека заўсёды ёсць выбар, якой стыхіі даць месца ў сваёй душы.

"Я б вельмі хацеў, каб гэтая гісторыя была шчаслівая. І мне здаецца, у герояў яна павінна быць шчаслівая. Але героі сыйдуць, а што будзе з тымі людзьмі, што застануцца, тут ужо цяжка меркаваць", - кажа Ушакоў.

Па словах суразмоўцы Sputnik, многае залежыць ад нас саміх - чэхаўскае "выцісканне раба" вельмі важна для чалавека, асабліва ў барацьбе з адным з самых галоўных людскіх страхаў - страхам страціць свабоду.

Поўную версію размовы з рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімірам Ушаковым глядзіце на відэа.

8
Тэги:
Мінск, Музыка, Прэм'ера спектакля
Каментары