Спектакль Курэйчыка "Падводнікі" можна ўбачыць у Мінску ў суботу

9
(абноўлена 13:07 26.10.2018)
У п'есе вядомага сучаснага беларускага драматурга разгортваюцца драматычныя падзеі на савецкай падводнай лодцы К-19.

Спектакль Андрэя Курэйчыка "Падводнікі" пакажуць у рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.

Па словах рэжысёра пастаноўкі Сяргея Кавальчука, праца над спектаклем пачалася ў 2012 годзе. У п'есе вядомага сучаснага беларускага драматурга разгортваюцца драматычныя падзеі на савецкай падводнай лодцы К-19.

У працэсе рэпетыцый жанр пастаноўкі трансфармаваўся дзякуючы чалавечым эмоцыям і любоўнай лірыцы з катастрофы ў паліфанічную хроніку трагедыі, якая не адбылася.

Аўтары адзначаюць, што "Падводнікі" апынуліся вельмі дарагой пастаноўкай. Шмат часу і сіл было выдаткавана на эфектныя дэкарацыі: разрэз падводнай лодкі ў тры ярусы.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Нацыяльная тэатральная прэмія, Андрэй Курэйчык, Мінск
Каментары