Макіяж "цукровы чэрап": як стаць зоркай вечарынкі на Хэлоўін

46
(абноўлена 15:58 23.10.2017)
Вобраз Санты Муэртэ, выява якой больш вядомая як "цукровы чэрап", прыйшоў да нас з Мексікі: тут штогод адзначаюць Дзень мёртвых. Майстар-клас па стварэнню неверагоднага макіяжу на Хэлоўін глядзіце на відэа.

Вобраз, які бярэ свой пачатак з мексіканскага культу, заваяваў сэрцы прыхільнікаў самага страшнага свята сваёй жахлівай эстэтыкай і багаццем яркіх фарбаў, у бясконцых варыяцыях кветак і ліній, якія ўпрыгожваюць "чэрап".

Sputnik рыхтуецца да Дня ўсіх святых, які набліжаецца, і прапануе сваю інтэрпрэтацыю ўпадабанага вобраза.

Вам спатрэбяцца: спецыяльныя фарбы або алоўкі для твара, пэндзлі для макіяжу, мігатлівыя цені, стразы і крыху цярпення.

Глядзіце на відэа Sputnik, як ператварыць мілы тварык у "страшны", але файны.

46
Тэги:
сахарный череп, Санта Муэрте, макияж, Хэллоуин, Дзень усіх святых, Беларусь
Каментары