Гісторыю легендарнай князёўны Анастасіі Слуцкай паставілі ў Вялікім тэатры

7
(абноўлена 13:52 29.10.2018)
Глядзіце на відэа Sputnik, які прадставілі знакамітую беларускую княгіню майстры Вялікага тэатра.

Балет "Анастасія" - трэці нацыянальны праект, над якім працавала каманда Вялікага тэатра. Па словах стваральнікаў, яго ідэя паўстала адразу ж пасля прэм'еры "Вітаўта", якая прайшла з вялікім поспехам.

Пастаноўка распавядае гісторыю з жыцця знакамітай княгіні Анастасіі Слуцкай, жонкі слуцкага і капыльскага князя Сямёна. Пасля смерці мужа ёй прыйшлося ўзяць на сябе кіраванне княствам і адбіваць напады татараў.

Нягледзячы на тое, што працаваць з гістарычным матэрыялам досыць складана, мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Юрый Траян перакананы, што падобныя праекты павінны з'яўляцца ў краіне кожныя пяць-шэсць гадоў.

Над балетам працаваў, у тым ліку, і аўтар сцэнарыя да айчыннага фільма аб Анастасіі Слуцкай Анатоль Дзялендзік. За сцэнаграфію адказваў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Аляксандр Касцючэнка, ідэя касцюмаў належыць мастаку-пастаноўшчыку Кацярыне Булгакавай. Музыку напісаў кампазітар Вячаслаў Кузняцоў.

Глядзіце на відэа Sputnik, якой убачылі легендарную беларускую княгіню майстры Вялікага тэатра.

7
Тэги:
Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета РБ
Каментары