Акампанаваў беларускаму лідару яго малодшы сын Мікалай Лукашэнка: мелодыю для ўсеагульнай песні ён выканаў на раялі ў чатыры рукі разам з адной з удзельніц мерапрыемства. Сюжэт паказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Беларускі лідар сустрэўся з актывам БРСМ у панядзелак у Палацы Незалежнасці з нагоды стагоддзя камсамола: у рамках сустрэчы ён пагутарыў з актыўнай моладдзю, закрануўшы розныя аспекты жыцця.
Прэзідэнт таксама паказаў удзельнікам мерапрыемства свой камсамольскі білет, пазнаёміўся з пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў і лепшымі студатрадаўцамі.
Чытайце таксама: