(0:58 / 7.27Mb / просмотров видео: 20234)

"Высокая вада": Венецыя перажывае адну з самых моцных паводак

9
(абноўлена 17:04 30.10.2018)
"Аранжавы" ўзровень метэанебяспекі ўведзены ў аўторак у адным з самых вядомых гарадоў свету - Венецыі. Глядзіце на відэа, як гараджане і турысты выжываюць у "высокай вадзе".

Моцныя ліўні, якія напярэдадні накрылі частку Італіі, закранулі і Венецыю. Яшчэ ў мінулы панядзелак гарадскія ўлады зачынілі доступ на вядомую славутасць - плошчу Сан-Марка. Размешчаныя там крамы і розныя ўстановы на час зачыніліся.

Паводка стала адной з самых моцных за ўсю гісторыю горада - узровень вады ў цэнтральнай частцы дасягнуў 156 сантыметраў. З 1966 года, калі было зафіксавана 194 сантыметры, узровень вады перавышаў паўтара метра чатыры разы.

Сіноптыкі сцвярджаюць, што вада ўжо пайшла на спад - плануецца, што з серады ўзровень знізіцца да 110 сантыметраў і будзе паступова змяншацца.

Хоць самі венецыянцы ўжо прывыклі да такога роду падзей у гэты час года - увосень вецер сірока прыганяе ў Венецыянскую лагуну ваду з Адрыятычнага мора. А з яе вада трапляе ў гарадскія каналы і разліваецца па вуліцах і плошчах. Аднак у гэты раз сітуацыю пагоршылі моцныя ліўні.

9
Тэги:
Паводка, Дождж, Венецыя, Італія
Каментары