Відэафакт: Джаконда, "Крык" і іншыя карціны класікаў ажылі ў Японіі

11
(абноўлена 09:21 31.10.2018)
Незвычайны парад карцін прайшоў у японскім горадзе Кавасакі. Глядзіце на відэа, як "ажывілі" працы сусветна вядомых мастакоў.

Карціны прайшлі падчас параду, які быў арганізаваны ў рамках святкавання Хэлоўіна. Акрамя апранутых у розныя крэатыўныя ўборы ў шэрагах прадэфіліравалі ўдзельнікі, якім удалося ў літаральным сэнсе ажывіць вядомыя карціны.

Перад гледачамі прайшлі "Дзяўчына з жамчужнай завушніцай" галандца Яна Вермеера, "Аўтапартрэт" яшчэ аднаго ўраджэнца Нідэрландаў Вінцэнта Ван Гога, "Крык" нарвежца Эдварда Мунка, "Джаконда" Леанарда да Вінчы і іншыя.

Эфект ажыўшых карцін быў дасягнуты дзякуючы касцюмам, у якія апранулі "дзяўчат-карцін". Для паўнаты ўспрымання "карціны" былі апрануты ў рамкі.

11
Каментары