"Не забывай свой калгас": Беспамылковы ў новым кліпе прарэкламаваў вёску

42
(абноўлена 13:47 01.11.2018)
На відэа лірычныя героі з граблямі ды віламі шпацыруюць па самай тусовачнай вуліцы Мінска.

Музыка Піліп Беспамылковы зняў новае відэа – на гэта раз былы футбаліст Юрый Юрчанка вырашыў прарэкламаваць беларускую вёску і заклікаў "не забывацца на тыя месцы, дзе правялі шчаслівае дзяцінства". Аўтар падкрэсліў, што відэа знята з нагоды Года малой радзімы, які зараз працягваецца ў Беларусі.

У новым відэа дасталася ўсім: мінскім модніцам і вясковым дзяўчатам. На здымках былі задзейнічаны дзве лакацыі – беларускі падворак і самая тусовачная вуліца сталіцы  - Зыбіцкая.

Напрыканцы кліпа галоўныя героі, пад’еўшы сала з лукам, весела шпацыруюць сярод бараў і кафэ з віламі ды граблямі ў светлую будучыню.

Чытайце таксама:

42
Тэги:
вёска, Кліпы, Піліп Беспамылковы
Каментары