(47:06 / 343.00Mb / просмотров видео: 44)

Стронгін і Васільеў: будучыня ХК "Дынама-Мінск" - які хакей нам патрэбен?

9
(абноўлена 16:12 02.11.2018)
Спецыяльныя госці радыё Sputnik Беларусь - кіраўнік прэс-службы хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Раман Стронгін і спартыўны аглядальнік Руслан Васільеў.

Напярэдадні, 1 лістапада, у хакейнага клуба "Дынама-Мінск" атрымалася перапыніць 11-матчавую серыю з паражэнняў у Кантынентальнай хакейнай лізе. Беларускія "зубры" на дамашняй "Мінск-Арэне" абыгралі кітайскі "Куньлунь" з лікам 4:1. У той жа час, нават з улікам перамогі, мінскае "Дынама" па-ранейшаму размяшчаецца на апошнім месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ з 14 ачкамі ў актыве.

Як стала вядома раней, новым генеральным дырэктарам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" стаў 40-гадовы Дзмітрый Баскаў, з мая 2017-га ён з'яўляецца намеснікам старшыні Федэрацыі хакея Беларусі і членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Баскаў вядомы хакейным заўзятарам па турнірах "Залатая шайба". Ён часта трапляў у аб'ектывы фотакамер як трэнер каманды "грыфонаў", у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Мікалай Лукашэнка.

Таксама раней старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў анансаваў хуткія змены ў трэнерскім штабе "Дынама-Мінск", у сувязі з чым многія хакейныя заўзятары актыўна спрачаліся пра верагодную адстаўку галоўнага трэнера "зуброў" Гордзі Дуайера. У той жа час міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў журналістам пра тое, што "корань усіх праблем - не ў трэнеры, а ў самой камандзе".

Поўную версію размовы з гасцямі радыё Sputnik Беларусь, кіраўніком прэс-службы хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Раманам Стронгіным і спартыўным аглядальнікам Русланам Васільевым глядзіце ў відэатрансляцыі.

9
Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск)
Каментары