Відэа

Эльфы, анімэ і персанажы Marvel сабраліся на фестывалі UniCon 2018

Падпісацца
Натоўпы людзей, маляўнічыя стэнды, відэагульні і персанажы з самых розных фантастычных сусветаў - усё гэта можна знайсці на фестывалі UniCon & Game Expo Minsk. Як забаўляюцца аматары фэнтэзі, коміксаў і відэагульняў, глядзіце на відэа Sputnik.

Фестываль UniCon & Game Expo Minsk - гэта галоўная падзея Беларусі для аматараў фэнтэзі, коміксаў, касплэя і відэагульняў. Ён праходзіць у Мінску з 2 па 4 лістапада. Каб паказаць сябе і паглядзець на іншых, сюды з'ехаліся не толькі жыхары Беларусі, але і суседніх краін. Фестываль сабраў людзей розных узростаў: і для дзяцей, і для дарослых тут шмат цікавага. У кожнага наведвальніка фестывалю на памяць застаюцца яркія фота з касплэерамі.

На UniCon можна сустрэць эльфа Добі з кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра, персанажаў японскага анімэ, Локі, Хелу з сусвету коміксаў Marvel, Харлі Квін з сусвету DC. Іх касцюмы дзівяць сваёй рэалістычнасцю. Часам на стварэнне сыходзіць не адзін месяц. Акрамя таго, гэта хобі даволі дарагое. Так, адзін з удзельнікаў фестывалю, які паўстае ў вобразе Тураліона з сусвету World of Warсraft, выдаткаваў на стварэнне касцюма амаль 2 тысячы долараў.

Фестываль UniCon праходзіць у Мінску ўжо ў сёмы раз. На працягу некалькіх дзён яго паспяваюць наведаць тысячы аматараў фантастычных сусветаў.

Стужка навiн
0