J:Морс у новым кліпе паказалі кадры першай беларускай авіякругасветкі

13
(абноўлена 12:19 08.11.2018)
Убачыць відэа, ад якога займае дух, можна ў кліпе на песню "Крылы".

Першы беларускі кругасветны авіяпералет адбыўся 18 жніўня па 15 верасня гэтага года. Беларусы Аляксандр Цэнтар і Андрэй Барысевіч  правялі ў паветры 145 гадзін, праляцелі 30 тысяч кіламетраў і наведалі 10 краін. Трапляліся на шляху і асабліва складаныя ўчасткі, напрыклад, пералёт над Атлантычным акіянам.

Музыку і словы песні "Крылы" напісаў лідар гурта Уладзімір Пугач, рэжысёрам відэа выступіў Макс Сіры.

Хутка пілоты абяцаюць прадставіць поўны фільм аб сваім падарожжы, а пакуль слухайце музыку і глядзіце відэа, ад якіх літаральна займае дух.

13
Тэги:
Уладзімір Пугач, J:Морс, Кліпы
Каментары