Ад басоў да контральта: як "Хор Турэцкага" здзіўляў Мінск

7
(абноўлена 14:33 10.11.2018)
Вядомы калектыў выступіў у Палацы Рэспублікі ў пятніцу. Глядзіце на відэа самыя яркія моманты гэтага прадстаўлення.

Вядомы расійскі калектыў "Хор Турэцкага" выступіў у Мінску са сваёй новай праграмай "Лепшае". Калектыў сустракалі на сцэне Палаца Рэспублікі ў пятніцу.

Дзесяць спевакоў не пераставалі здзіўляць гледачоў сюрпрызамі на працягу ўсяго канцэрту. Напрыклад, падчас аднаго з нумароў выканалі кампазіцыю высокім "жаночым" голасам, трымаючы для эфектнасці веер ў руках.

Зачараваныя гледачы глядзелі на сцэну, не адрываючы вачэй. У праграму ўвайшлі лепшыя кампазіцыі калектыву, сярод якіх арыя з рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка", знакамітая Belle, Notre Dame de Paris і іншыя

Моманты выступлення "Хору Турэцкага" можна паглядзець на відэа Sputnik Беларусь.

7
Тэги:
Палац Рэспублікі, "Хор Турэцкага", Мінск
Каментары