Naviband выпусцілі новы трэк на беларускай мове

26
(абноўлена 17:28 14.11.2018)
Музыкі прысвяцілі кампазіцыю свайму маленькаму сыну Матэю.

Беларускі дуэт Naviband прэзентаваў новы трэк – кранальную песню "Аднойчы і назаўжды".

Музыкі стварылі кампазіцыю "натхнёныя з’яўленнем новага, з жаданнем ісці да канца" і прысвяцілі яе свайму сыну Матэю.

"Аднойчы і назаўжды" – трэцці сінгл за год – яму папярэднічалі "Молодость в кармане" і "Сумне море".

Зараз Naviband рыхтуецца да вялізнага сольнага канцэрта, які запланаваны на 16-га лютага.

26
Тэги:
Музыка, Naviband
Каментары