(0:58 / 7.43Mb / просмотров видео: 483)

Восень, дзеці і бязвіз. Відэашпацыр па Гродна

18
(абноўлена 15:57 13.11.2018)
Пакуль бязвізавыя турысты шпацыруюць па адным з самых прыгожых беларускіх гарадоў, Sputnik прапануе сваім чытачам здейсніць відэападарожжа.

У гэтым годзе Гродна гасцінна адчыніў свае дзверы для бязвізавых турыстаў – цяпер замежнікі могуць знаходзіцца тут, а таксама ў некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай вобласці дзесяць дзён без візы.

Горад, які хутка адзначыць свае 900-годдзе, хавае шмат таямніц і цікавостак. Тут знаходзіцца самы стары ў свеце гадзіннік, першы ў Беларусі заапарк і адзіны ў кране музей-аптэка.

Таксама тут знаходзяцца Барысаглебская царква, Стары і Новы замак, Фарны касцёл і яшчэ шмат славутасцяў.

Прапануем разам з аператарам Sputnik некалькі хвілін пашпацыраваць па гродзенскіх вуліцах.

Глядзіце таксама:

18
Тэги:
Турызм, бязвізавы рэжым, Гродна