"Беларусьфільм" стварыў танк па эскізах да Вінчы для новага фільма

31
(абноўлена 08:44 16.11.2018)
Унікальная машына створана спецыяльна для фантастычнага фільма. Глядзіце на відэа, як выглядае незвычайны танк.

Кінастудыя "Беларусьфільм" стварыла танк па эскізах Леанарда да Вінчы. Машына будзе задзейнічана ў здымках фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча", падзеі якога будуць разгортвацца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

"Другая такая машына ў Швецыі ёсць. Вельмі падобная, але такі танк да Вінчы (мы мяркуем, што ён такі быў) у нас цяпер будзе", - сказаў рэжысёр карціны Аляксандр Анісімаў у эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яго слоў, сцэн з танкам у новым фільме "дастаткова". "Нават трошкі відазмяняецца сцэнар, каб сцэн з гэтай машынай было пабольш. Каб прыцягнула цікавасць гледача да яе, да таго, што адбываецца ў карціне", - сказаў Анісімаў.

На стварэнне танка сышло два месяцы. Па сюжэце фільма машыну павінны падарваць, але знішчаць толькі макет, а сам танк патрапіць у музей "Беларусьфільма".

Чытайце таксама:

31
Тэги:
Леанарда да Вінчы, Кіно, Беларусьфільм

Шапка - Дабратвор: мы розныя, але абавязаныя дамаўляцца, інакш бяда!

8
(абноўлена 09:20 25.09.2020)
Выніковы выпуск праграмы "Гарызонт падзей" з удзелам кіраўніка Мінскай раённай арганізацыі БНФ Іллі Дабратвора і старшыні грамадскага руху "Горад без наркотыкаў" Пятра Шапко.

Тэмы гутаркі:

  • бягучая грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі, пошукі шырокага дыялогу і агульных пазіцый па ўрэгуляванні;
  • новая роля беларускай грамадзянскай супольнасці;
  • перспектывы беларускіх палітычных партый;
  • канстытуцыйная рэформа: ўстойлівыя інстытуты, каштоўнасці, або і тое, і іншае?
  • Расія бачыць і адчувае усе грані беларускай сітуацыі.

Поўную версію дыскусіі ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце ў відэатрансляцыі.

8
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, інаўгурацыя, акцыі пратэстаў, Беларусь

Пратэсты ў дзень інаўгурацыі: як прайшлі акцыі апазіцыі ў Мінску і рэгіёнах

31
(абноўлена 09:20 24.09.2020)
Акцыі пратэста прайшлі ў Мінску і абласных цэнтрах Беларусі вечарам 23 верасня. Глядзіце на відэа, як гэта было.

Пратэстоўцы сабраліся ўвечары у шэрагу беларускіх гарадоў, уключаючы сталіцу. У Мінску акцыі пратэсту прайшлі ў цэнтры горада і працягнуліся ў спальных раёнах. Для разгону дэманстрантаў каля стэлы "Мінск - горад-герой" былі выкарыстаны спецсродкі, у ход пайшлі вадамёты.

Дэманстранты таксама правялі акцыю ў Брэсце, аднак праваахоўнікі разагналі тых, хто сабраўся на адным з цэнтральных бульвараў.

У Гродне ўдзельнікі акцыі прынеслі на акцыю пратэсту ляльку. Пазней на месца прыбылі сілавікі, і натоўп рушыў у кірунку ГЦ "Карона", дзе былі затрыманыя некалькі чалавек.

У Віцебску ўдзельнікі акцыі сабраліся каля гандлёвага цэнтра, які ў пратэстныя дні ўсё часцей выкарыстоўваецца як стартавая кропка для акцый. Удзельнікаў акцыі папярэдзілі пра тое, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Мітынгоўцы выстраіліся ў калону, узяліся "у сцэпку" і, скандуючы лозунгі, пайшлі па цэнтры горада ў бок плошчы Перамогі. На Маскоўскім праспекце адбылося сутыкненне з супрацоўнікамі АМАПу.

У сераду ў Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася інаўгурацыя беларускага прэзідэнта. Цырымонія не была анансаваная прэс-службай кіраўніка дзяржавы. Падчас інаўгурацыі Лукашэнка падпісаў акт аб прыняцці прысягі, а кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла яму пасведчанне прэзідэнта. На сустрэчу былі запрошаны каля 700 чалавек - дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці.

31
Тэги:
Беларусь, акцыі пратэстаў, Мінск
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Рамонт дарожнага пакрыцця, архіўнае фота

На Партызанскім праспекце на некалькі дзён абмяжуюць рух аўтамабіляў

0
(абноўлена 15:25 25.09.2020)
Рамонт дарогі пройдзе з 26 па 28 верасня, для зручнасці вадзіцеляў ўсе працы будуць выконвацца ноччу.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Рух аўтамабіляў будзе абмежаваны на Партызанскім праспекце на ўчастку ад вуліцы Варвашэні да МКАД, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

На адной з галоўных вуліц горада праводзіцца замена асфальтавага пакрыцця. Рух будзе абмежаваны з 26 па 28 верасня.

Па няцотным баку праспекта нельга будзе праехаць з 01:30 26 верасня да 06:00 27 верасня, па цотным баку - з 21:00 26 верасня да 06:00 27 верасня, а таксама з 21:00 27 верасня да 05:00 28 верасня.

Таксама з-за рамонту праспекта 26 і 27 верасня замест тралейбусаў па маршруце №3 будуць хадзіць аўтобусы, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

0
Тэги:
Мінск