(28:56 / 210.69Mb / просмотров видео: 2245)

Айцец Павел Сярдзюк: рэлігія ад religare - аднавіць згубленую сувязь

7
(абноўлена 09:09 21.11.2018)
Пра тое, як чалавек знаходзіць анёла-ахоўніка - апекуна са свету духоўнага, пра сакрамэнт хросту і паняцце "ўцаркоўлены" ішла гутарка вядучай Наталлі Маеўскай c протаіерэем Паўлам Сердзюком у студыі радыё Sputnik Беларусь.

21 лістапада праваслаўная царква святкуе Сабор Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных. Архангел Міхаіл выступае кіраўніком святога войска анёлаў, якія стаяць на варце Божага закона.

Рэлігія ад лацінскага religare - аднавіць згубленую сувязь, а задача святара - растлумачыць сучаснаму чалавеку рэчы і з'явы, часам недаступныя нашаму пачуццёваму ўспрыняццю, кажа айцец Павел, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску.

"Звесткі з Бібліі вельмі скупыя, але яны вельмі ёмістыя. Мы ведаем, што свет духоўны быў створаны ў пачатку і яго Гасподзь насяліў свабоднымі духоўнымі бесцялеснымі істотамі, якіх мы называем анёльскімі сіламі. Яны маюць сваю іерархію, і кіраўнік анёльскіх сіл - гэта як раз Архістратыг Міхаіл. Мы сустракаемся, датыкаемся з анёламі духоўна ў сакрамэнце хросту. Менавіта тады ў чыне абвяшчэння святар абвяшчае, каб Гасподзь даў чалавеку анёла-ахоўніка. Пры гэтым не трэба блытаць анёла-ахоўніка і святога, у гонар якога называюць дзіця", - распавядае айцец Павел Сярдзюк.

У выпадку, калі чалавек просіць дапамогі, усе чыны і лікі святых гатовыя паўстаць перад Богам. Да архангела Міхаіла хрысціяне звяртаюцца з малітвамі аб аздараўленні. Гэта звязана з шанаваннем Міхаіла Архангела як заступніка і паплечніка "ваяўнічай царквы", гэта значыць усіх верных Богу, якія выступаюць супраць сіл зла, пераможцы злых духаў, якія ў хрысціянстве лічыліся крыніцай хвароб.

Поўную версію размовы з настаяцелем прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску протаіерэем Паўлам Сердзюком глядзіце ў відэатрансляцыі Sputnik.

7
Каментары