Лявон Вольскі выдаў кліп на песню "Зніклыя людзі"

54
(абноўлена 12:26 27.11.2018)
Новы сінгл – першы з новага альбома, які рыхтуецца выдаць музыка.

Беларускі музыка Лявон Вольскі прэзентаваў першы трэк з новага альбома "Гравітацыя". Пласцінка стане кропкай трылогіі, распачатай дыскамі "Грамадазнаўства" і "Псіхасаматыка", якія выйшлі ў 2014 і 2016 гадах адпаведна.

Відэа "Зніклыя людзі" зняў рэжысёр Арцём Лобач.

"Песня была напісаная год таму. Яна пра пэўны этап у жыцці, калі паступова сыходзяць сябры, знаёмыя, родныя. Нейкія моманты нагадваюць пра іх – месцы, рэчы, словы, музыка – а іх ужо няма. І чым далей, тым больш такога", – распавёў Лявон Вольскі.

10 дзён таму музыка распачаў краўдфандынг на альбом "Гравітыцыя", ужо сабрана 30% ад сумы.

Глядзіце таксама:

54
Тэги:
Беларусь, Лявон Вольскі, Музыка
Каментары