Відэа

Галоўную ёлку краіны ўжо ўпрыгожваюць да святаў

Падпісацца
Галоўную ёлку на Кастрычніцкай плошчы пачалі ўпрыгожваць у чацвер. Глядзіце відэа Sputnik і ацэньвайце гатоўнасць прыгажуні да святаў.

Усталёўваць галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы Мінска пачалі ў трэцяй дэкадзе лістапада.

Зала чакання цэнтральнага вакзала, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
БЧ прызначыць больш за 130 цягнікоў на навагоднія і калядныя святы

Мяркуецца, што радаваць мінчан і гасцей сталіцы яна будзе ўвесь снежань і некалькі тыдняў у студзені.

У чацвер Sputnik стаў сведкам падрыхтоўкі елкі да Новага года: на яе ўжо развешвалі шары. Неўзабаве ёлка заззяе яркімі агнямі.

Таксама ў чацвер на Кастрычніцкай плошчы пачалі ўстаноўку светлавых фігур у форме шароў - яны даўно палюбіліся жыхарам сталіцы як адзін са святочных фонаў для сэлфі.

Глядзіце відэа падрыхтоўкі галоўнай елкі краіны да Новага года на Sputnik.

Стужка навiн
0