Заўзятары выкінулі на лёд 35 тысяч цацак і ўстанавілі рэкорд

14
(абноўлена 12:28 03.12.2018)
Усе цацкі пойдуць на дабрачыннасць - у дзіцячыя дамы і бальніцы. Глядзіце на відэа, як заўзятары закідалі хакеістаў мяккімі цацкамі.

Падчас матчу Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ) паміж камандамі "Хершы" і "Бінгемнтан" у Giant Center у Хершы (6:3) прайшла традыцыйная акцыя Teddy bear toss. Заўзятары выкінулі на лёд 34 тысячы 798 мяккіх цацак.

Усе цацкі будуць накіраваныя на дабрачыннасць - іх раздадуць 30 мясцовым бальніцам, дзіцячым дамам і іншым установам.

Папярэдні рэкорд па колькасці сабраных мяккіх цацак быў устаноўлены тры гады таму падчас матчу "Калгары" ў Заходняй хакейнай лізе. Тады фанаты выкінулі 25 тысяч 17 цацак.

Teddy bear toss - папулярная штогадовая дабрачынная акцыя, якая ўпершыню была праведзена ў 1993 годзе. Гэтая традыцыя распаўсюдзілася па ўсім свеце, акрамя Нацыянальнай хакейнай лігі, якая не вітае кіданне на лёд старонніх прадметаў.

14
Тэги:
Цацкі, Хакей