Астрахан аб прэм'еры новага фільма: а што, калі вечнае жыццё існуе?

Астрахан аб прэм'еры новага фільма: а што, калі вечнае жыццё існуе?

5
(абноўлена 16:25 06.12.2018)
"Жыццё пасля жыцця" - кінапрэм'ера з такой назвай стартуе ў Мінску 6 снежня, вядомы расійскі кінарэжысёр Дзмітрый Астрахан вырашыў выпусціць у пракат сваю новую карціну спачатку на беларускіх экранах.

Уся справа ў тым, што дзеянне меладрамы разгортваецца ў Мінску, адзначае ў інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь Дзмітрый Астрахан. У галоўных ролях - Аляксандр Дамагараў, Таццяна Кабанова, Ганна Семяновіч і цэлая плеяда вядомых беларускіх акцёраў. У аснове сюжэту - класічны любоўны "трохкутнік". Па задумцы аўтара сцэнарыя фільма Алега Данілава, людзі, якія шчыра кахаюць адзін аднаго, могуць быць разам нават пасля смерці, калі так вырашыць "нябесная канцылярыя".

"На самой справе гэта гісторыя пра каханне, з аднаго боку, вясёлая, там галоўны герой - чалавек вясёлы, паспяховы, кінапрадзюсар, абаяльны, улюбёнец жанчын. Жыццё ў яго, здавалася б, мае на мэце дасягненне поспеху, якіх-небудзь матэрыяльных выгод, і у нейкі момант узнікае сітуацыя такая трошкі нерэалістычная, з элементамі фэнтэзі гэтая гісторыя, дзе ён стаіць перад выбарам. Што ж галоўнае ў жыцці? Перад чалавекам стаіць пытанне, і высвятляецца, што гэта любоў, гэта такія рэчы непераходзячыя. А што калі вечнае жыццё існуе? І цябе могуць узяць туды з каханым чалавекам, а могуць і не ўзяць", - разважае Астрахан.

Развязка фільма будзе нечаканай, абяцае кінарэжысёр. Ён не хавае, што вельмі любіць здымаць у Беларусі, тут ім знята больш за дваццаць карцін. Новы фільм ствараўся сумесна кінастудыяй "Беларусьфільм" і кампаніяй МАВР пры падтрымцы Мінкульта Расіі, а сцэнар Алега Данілава быў адзначаны беларускім Міністэрствам культуры.

У чацвер 6 снежня меладраму пакажуць у кінатэатрах Мінска.

Поўную версію размовы з расійскім кінарэжысёрам Дзмітрыем Астраханам у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

5
Тэги:
Кіно, Дзмітрый Астрахан
Каментары