Куды выцякла Няміга і чым правілаў Вітаўт? Што беларусы ведаюць пра сябе

10
(абноўлена 17:15 06.12.2018)
Глядзіце на відэа, як мінчане адказваюць на пытанні пра Беларусь і спяваюць любімыя беларускія песні. А ці ведаеце вы правільныя адказы і ці гатовыя праспяваць?

Карэспандэнты Sputnik выйшлі ў адзін з гандлёвых цэнтраў Мінска і задалі мінакам нескладаныя, але нечаканыя пытанні. Дзе вучыўся Францыск Скарына? Які ваш любімы князь? Дзе знаходзіцца Пінск і куды дзелася рака Няміга?

Мінчукі не разгубіліся і не стушаваліся, большасць з іх нават пагадзілася праспяваць сваю любімую песню. Хтосьці спяваў гімн, хтосьці - Дзядзьку Янку, а хтосьці заспяваў "Трох чарапах" гурта NRM.

А вы памятаеце, дзе вучыўся Скарына? А на каго? Калі не памятаеце, шукайце карэспандэнтаў Sputnik на вуліцах і паўтарайце гісторыю, геаграфію і культуру Беларусі з намі.

10
Тэги:
Беларусь
Каментары