Ціма Беларускіх выпусціў адзін кліп на дзве песні

13
(абноўлена 11:17 07.12.2018)
Беларускі выканаўца з'явіўся на зорным небасхіле ў канцы лета і працягвае здзіўляць: ён выпусціў кліп-гісторыю на свае папулярныя хіты.

Беларускі выканаўца Ціма Беларускіх, пра якога мы пачулі гэтым летам, працягвае здзіўляць: улюбёнец тынэйджараў выпусціў адзін кліп на два хіты - "Мокрые кроссы" і "Незабудка".

На сваім YouTube-канале Kaufman Label прэзентаваў дзевяціхвілінны кліп-гісторыю на дзве песні Цімы Беларускіх - "Мокрые кроссы" і "Незабудка". Два хіты звязалі ў адну гісторыю, а закадровые размовы выканаўцы і іншых герояў кліпа сталі пераходам паміж імі.

У апісанні відэа стваральнікі адзначылі, што не прэтэндуюць на прэмію "Оскар": яны проста хацелі распавесці праўдзівую гісторыю пра жыццё, закаханасці і творчасць.

13
Тэги:
Беларусь, Музыка
Каментары