Відэа

Студыя Marvel апублікавала трэйлер новых "Мсціўцаў"

Падпісацца
Амерыканская студыя Marvel Entertainment апублікавала трэйлер чацвёртага фільма пра мсціўцаў. Глядзіце на відэа, пра што будзе чарговая серыя франшызы.

Слоган фантастычнай карціны - "Канец - гэта частка шляху", менавіта гэтыя словы прамаўляе ў трэйлеры герой Роберта Даўні - малодшага, Жалезны чалавек.

Мяркуючы па трэйлеры, у чацвёртай частцы прыхільнікі "Мсціўцаў" убачаць Капітана Амерыку (Крыс Эванс), Тора (Крыс Хемсварт), Чорную ўдаву (Скарлет Ёхансан) і іншых.

Здымкамі фільма займаюцца Энтані і Джо Русо, чакаецца, што карціна "Мсціўцы: Фінал" выйдзе ў пракат у красавіку наступнага года.

Папярэдняя частка сагі пра супергерояў, якая выйшла ў бягучым годзе - "Мсціўцы: Вайна бясконцасці", апынулася вельмі паспяховай у пракаце: пры бюджэце у 321 мільён долараў ЗША фільм у сусветным пракаце змог сабраць больш за два мільярды долараў.

Стужка навiн
0