(18:07 / 128.80Mb / просмотров видео: 2455)

Паўлава: "Калядой" беларусы выбіралі самую прыгожую дзяўчыну

46
(абноўлена 11:45 09.12.2018)
Беларусы, роўна як і ўсе хрысціяне свету, з нецярпеннем чакаюць калядных святаў. Як выглядаў калядны стол, каго ў вёсках выбіралі "Калядой", а таксама пра традыцыйныя гульні, песні і забавы распавяла радыё Sputnik Беларусь малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Алёна Паўлава.

Нашы продкі рыхтаваліся да Калядаў асабліва старанна, у гарадах, вёсках і сёлах было прынята накрываць сталы з адмысловымі для гэтай падзеі стравамі.

"У першую чаргу, гэта была куцця. Іх было тры: багатая, посная і галодная куцця, мясныя дэлікатэсы і рознага роду салодкія прысмакі. У гэтыя дні былі прынятыя розныя забавы, напрыклад, выбіралі "Калядой" дзяўчыну, як правіла, самую прыгожую, і яе вадзілі па вёсках, заводзілі ў дамы, віталі гаспадароў і спявалі калядкі", - распавядае Паўлава.

Таксама традыцыйна на беларускіх землях існаваў абрад "Ваджэнне Казы". Каза (пераапрануты ў шкуры хлопец або дзяўчына) скакала ў дамах у вяскоўцаў, выбівала капытом добры будучы ўраджай, потым раптоўна памірала, і яе трэба было "ажывіць" - даць калядоўшчыкам багаты пачастунак, каб тое добрае, што "каза" нагадала гаспадарам хаты, абавязкова спраўдзілася.

Поўную версію размовы з малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Алёнай Паўлавай на радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

46
Тэги:
Каляды
Тэмы:
Беларускія Каляды (39)

Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі відэа

44
(абноўлена 14:22 13.05.2021)
Драўляная статуя, якую ўсталявалі на Рынкавай плошчы нямецкага горада Таргаў, абурыла многіх мясцовых жыхароў. Па задумцы кампазіцыя павінна быць падобная на спаржу. Але калі ўважліва паглядзець - то гэта не зусім "каралева гародніны". Глядзіце відэа.

Сродкі масавай інфармацыі звярнуліся за каментарамі да стваральніка скульптуры "Спаржа" Маркуса Шольца. Ён заявіў, што ў яго кампазіцыі нічога дзіўнага няма, яна павінна заахвоціць жыхароў Таргаў "заставацца ўстойлівымі і быць у добрым настроі" ў часы пандэміі каронавіруса.

Супярэчлівую па задумцы працу майстра прыбіраць з плошчы не сталі. Магчыма, улады гарадка паверылі мастаку. А можа, проста паставіліся да увасобленай ідэі з гумарам.

Ды і спаржа ў Германіі сапраўды вельмі папулярная. У краіне налічваецца амаль 2 тысячы фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэту гародніну. У сярэднім кожны жыхар Германіі з'ядае каля 2 кг спаржы ў год.

Яе адварваюць ці рыхтуюць на пару. "Каралеву гародніны" немцы яшчэ і экспартуюць. Штогадовы абарот складае каля паўмільярда еўра.

Глядзіце таксама:

44
Тэги:
статуя, відэа, Германія, Скульптура

Беларускія мусульмане адзначаюць свята Ураза-байрам відэа

12
(абноўлена 14:04 13.05.2021)
У Саборнай мячэці ў Мінску на святочны намаз сабралася каля дзвюх тысяч чалавек. Ва ўмовах пандэміі каронавіруса прыхаджан прасілі выкарыстоўваць маскі і захоўваць дыстанцыю. Глядзіце відэа Sputnik.

Ураза-байрам, або Ід-аль-Фітр, вядомы таксама як Свята разгавення. Гэта адзін з двух галоўных дзён ісламскага календара. Ён азначае завяршэнне посту, які доўжыўся на працягу святога месяца Рамадан. Першы святочны намаз ў Саборнай мячэці ў Мінску прайшоў у 7:00, адразу пасля ўзыходу сонца.

"Час абраны зыходзячы з кананічных норм ісламу, паколькі ранішні перыяд - гэта час, калі трэба здзяйсняць малітву. Але маліцца можна і да той пары, пакуль сонца знаходзіцца ў зеніце. А час ранішні выбралі яшчэ шмат у чым, што нашы многія прыхаджане спяшаюцца на працу. Хтосьці пойдзе ў госці, да іх прыйдуць у госці ", - распавёў Sputnik старшыня Савета улемаў Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Давуд Радкевіч.

Акрамя святочнага ранішняга намаза ў Саборнай мячэці ў Мінску пройдзе яшчэ пяць рэгулярных намазаў, адзін з якіх - да ўзыходу сонца. Па традыцыі, пасля намаза мусульмане збіраюцца за святочнымі сталамі, з гасцямі, на Ураза-Байрам таксама прынята дапамагаць маламаёмасным.

Іслам у Беларусі - адна з чатырох асноўных канфесій разам з праваслаўем, каталіцызмам і іудаізмам. Зараз у краіне дзейнічае амаль 20 мусульманскіх абшчын, адкрыты дзевяць мячэцяў.

Глядзіце таксама:

12
Тэги:
пандэмія, Мінск, Саборная мячэць, відэа, свята, Мусульмане
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы

Заканадаўчую функцыю прэзідэнта прапануюць абмежаваць у Беларусі

2
(абноўлена 12:48 14.05.2021)
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць чарговае пасяджэнне канстытуцыйнай камісіі, сёння там разглядаюць прапановы ў раздзел аб парламенце.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапанавала абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта Беларусі, ён не зможа выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона.

Акрамя гэтага, прапануецца ўвесці забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата ніжняй палаты парламента Беларусі і члена ўрада і замацаваць гэта ў Канстытуцыі.

Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змене канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента - Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прысяга дэпутата

У канстытуцыі таксама можа з'явіцца норма аб прынясенні прысягі дэпутатамі.

"Зыходзячы з агульнапрызнанай практыкі замацавання ў канстытуцыях замежных краін прынясення парламентарыямі прысягі перад народам, высокага статусу парламентарыя, прапануецца дапоўніць канстытуцыю палажэннем аб прынясенні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, членамі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прысягі на вернасць народу з выкладаннем тэксту прысягі", - заявіў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Ён прапанаваў выключыць з Канстытуцыі палажэнні, якія прадугледжваюць дэлегаванне Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі прэзідэнту заканадаўчых паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона - у мэтах больш поўнай рэалізацыі парламентам заканадаўчай функцыі прапануецца.

Акрамя таго, Міклашэвіч лічыць неабходным выключыць выданне прэзідэнтам па сваёй ініцыятыве або па прапанове ўрада ў сілу адмысловай неабходнасці часовых дэкрэтаў, якія маюць сілу закона.

Што з бюджэтам

Міклашэвіч таксама агучыў прапановы па працэдуры прыняцця праектаў законаў аб бюджэце.

Для больш поўнага замацавання на канстытуцыйным узроўні адной з найважнейшых функцый парламента - прыняцця і змены бюджэтаў, ён прапанаваў уключыць у артыкул 97 Канстытуцыі наступнае: "Палата прадстаўнікоў прымае законы аб рэспубліканскім бюджэце і аб зацвярджэнні справаздачы аб яго выкананні. Праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год уносіцца ў Палату прадстаўнікоў урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам не пазней 60 дзён да пачатку фінансавага года".

Як распавёў Sputnik палітолаг Юрый Васкрасенскі, таксама прапануецца павялічыць мінімальны ўзрост для абрання ў ніжнюю палату Парламента - з 21 да 25 гадоў. Стаж пражывання ў канкрэтнай мясцовасці краіны для абрання членам Савета Рэспублікі таксама павялічыць да 10 гадоў (раней было пяць).

Права тлумачэння Канстытуцыі ў ніжняй палаты Парламента прапануецца перадаць Канстытуцыйнаму Суду.

Васкрасенскі растлумачыў, што гэтыя нормы падтрымала большасць членаў Канстытуцыйнай камісіі, аднак фінальная версія Асноўнага закона будзе прадстаўленая не пазней за жнівень 2021 года.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Канстытуцыйная камісія, прэзідэнт, Беларусь