"Гэта такая машына з памяццю". Бабулі адказваюць на пытанні пра камп'ютары

9
(абноўлена 12:54 10.12.2018)
Што такое камп'ютарны вірус і пра што можна пагаварыць у інтэрнэце? Сумленныя і іранічныя адказы бабуль і дзядуляў з Мінска глядзіце на відэа Sputnik.

Камп'ютарны свет усё больш паглынае рэальны. І нават старыя імкнуцца крочыць у нагу з часам.

У Мінску ўжо шэсць гадоў выкладаюць курсы па камп'ютарнай пісьменнасці для "тых, каму за". Урокі праходзяць у рамках праекта Універсітэт трэцяга ўзросту.

Тут адзначаюць: цікавасць да камп'ютарнай тэхнікі ў бабуль і дзядуль расце. Праўда, кірунак курсаў трохі змяніўся.

"Калі некалькі гадоў таму прыходзілі людзі, і мы вучылі іх з нуля, то цяпер каля 80% тых, хто звярнуўся, умеюць карыстацца камп'ютарамі і заходзіць у інтэрнэт, але ім патрэбныя дадатковыя веды па працы з сеткай", - распавяла Sputnik куратар вучэбнай групы Універсітэта трэцяга ўзросту Вольга Шышла.

З развіццём тэхнікі інтарэсы пенсіянераў змяняюцца. Напрыклад, зараз іх стала больш цікавіць, як карыстацца планшэтамі і смартфонамі.

"Некалькі гадоў таму мы адкрылі курсы па карыстанні гаджэтамі. Тады падалі заяўкі 800 чалавек. Але ў нас няма рэсурсу адкрыць 80 груп, таму зараз набору на гэты кірунак няма. Але людзі пытаюцца, цікавяцца", - адзначыла Вольга Шышла.

І ўсё ж бабулі і дзядулі - гэта іншае пакаленне, якое памятае тыя часы, калі адзінай тэхнікай было радыё. Часам вельмі цікава паслухаць, як яны разумеюць і што такое камп'ютарны вірус, і Google.

Глядзіце адказы мінчан на відэа Sputnik.

9
Тэги:
Камп'ютарнае навучанне, Камп'ютарныя і інфармацыйныя тэхналогіі

Відэа