Пасол Беларусі прачытаў у Бішкеку ўрывак з рамана Айтматава

9
(абноўлена 15:29 11.12.2018)
Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Кыргызстане Андрэй Страчко стаў удзельнікам флэш-мобу #читаемайтматовавместе і зачытаў урывак з твора пісьменніка. Глядзіце кадры флэш-мобу.

Акцыю запусціла пасольства Расіі ў Кыргызстане. Інтэрнэт-карыстальнікі падхапілі гэтую ініцыятыву і пачалі выкладваць у інтэрнэт кароткія відэа, на якіх яны чытаюць творы Чынгіза Айтматава, перадае Sputnik Кыргызстан.

Да флэшмобу далучыліся і дыпламаты. Напрыклад, Страчко прачытаў урывак з першага рамана народнага пісьменніка Кыргызстана "Буранны паўстанак", які быў апублікаваны ў 1980 годзе часопісам "Новы свет".

У акцыі прыняла ўдзел і беларуска Ірына Дзерачэнік. Яна зачытала ўрывак з твора "Плаха".

У канцы лістапада памятны знак Айтматава адкрылі ў Мінску. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Кыргызстана Сяргей Румас і Мухаммедкалый Абылгазіеў.

9