(14:33 / 107.59Mb / просмотров видео: 2511)

Заяц пра Нацыянальную кінапрэмію: "Папараць-кветка" замест "Оскара"

13
(абноўлена 17:38 11.12.2018)
У наступны панядзелак, 17 снежня, у Беларусі ўпершыню ўручаць Нацыянальную прэмію ў галіне кіно, прадстаўнік дырэкцыі конкурсу Алена Заяц распавяла радыё Sputnik Беларусь аб некаторых падрабязнасцях маючай адбыцца цырымоніі.

Арганізацыяй і падрыхтоўкай мерапрыемства займаецца Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Узнагароды ў 20 намінацыях атрымаюць вытворцы поўнаметражных і кароткаметражных стужак, гульнявых, негульнявых, анімацыйных фільмаў і тэлесерыялаў, акрамя таго, узнагароды ўручаць лепшым рэжысёрам, сцэнарыстам, лепшым выканаўцам галоўных і другарадных роляў, кампазітарам, аператарам, мантажорам, прадстаўнікам іншых кінематаграфічных прафесій. Па ўмовах конкурсу, усе яны павінны быць рэзідэнтамі Беларусі.

"Да першага туру было дапушчана 36 фільмаў, на самай справе, гэта добры паказчык, узнагароды будуць прысуджаны ў 18 намінацыях, плюс 19-я і 20-я намінацыі - "За ўклад у айчынны і замежны кінематограф", - распавядае Алена Заяц.

У беларускім "Оскары" будуць нацыянальныя рысы. Як паведаміла суразмоўца радыё Sputnik Беларусь, статуэтка, якую будуць уручаць пераможцам, нагадвае кінастужку, якая ператвараецца ў "Папараць-кветку". Аўтар статуэткі - вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Пераможцы атрымаюць і грашовыя прэміі.

Па словах суразмоўніцы, неабходнасць у Нацыянальнай кінапрэміі наспела даўно. Беларусам ёсць чым ганарыцца, і ў айчынных кінамайстроў павінна быць прызнанне, перш за ўсё, у сябе на радзіме. Цырымонія пройдзе ў наступны панядзелак у сталічным Доме кіно ў межах святкавання Дня беларускага кіно. Спіс намінантаў размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.

Поўную версію размовы з прадстаўніком дырэкцыі конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі - 2018" Аленай Заяц на радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

13
Тэги:
кіно

Відэа