Ёлка-фэст: Дзяды Марозы і Снягуркі паказалі, на што здольныя

12
(абноўлена 09:31 12.12.2018)
Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі агляд Дзядоў Марозаў і Снягурак.

14 пар Дзядоў Марозаў і іх часовых унучак Снягурак змагаліся за званне лепшых. Такой колькасці казачных персанажаў дзеці яшчэ не бачылі, а калі і бачылі, то ўсё роўна засталіся ўражаныя, бо тыя пастараліся паказаць ім усё, на што здольныя.

Удзельнікі конкурсу танцавалі сучасныя і традыцыйныя для іх танцы, дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і разглядалі касцюмы ўдзельнікаў незвычайнага агляду. Конкурс праходзіў у два этапы - спачатку на раённым узроўні, а пасля пераможцаў запрасілі ў фінал.

А каб паглядзець, чым спрабавалі заваяваць дзяцей і журы ўдзельнікі конкурсу, карэспандэнт Sputnik пабываў на Ёлка-фэсце.

12
Тэги:
Новы год, Дзед Мароз
Тэмы:
Новы год - 2019 (37)