Відэа

Мінскае "Дынама" дацярпела і перамагло аднаклубнікаў з Рыгі

Падпісацца
Мінчане змаглі перапыніць трохматчавую серыю паражэнняў у КХЛ і падняцца з апошняга месца на Захадзе. Глядзіце відэаагляд матча супраць рыжскага "Дынама".

У аўторак, 18 снежня, на "Мінск-Арэне" адбыўся чарговы хатні матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сталічнага "Дынама" - "зубры" прымалі ў гасцях аднаклубнікаў з Рыгі. "Дынамаўскае" дэрбі завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 2:1. Перамогу "бела-сінім" прынёс дубль Куінтана Хаудэна.

Мінчане змаглі перапыніць серыю паражэнняў з трох матчаў і падняцца на 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ - зараз у падапечных Андрэя Сідарэнкі 24 балы ў 38 гульнях.

"У псіхалагічным плане яна была вельмі патрэбна камандзе. Як і ў папярэднім матчы, на лёдзе ўсе 60 хвілін быў згуртаваны калектыў, нацэлены на вынік. Аднак, у адрозненне ад мінулага паядынку, сёння мы датрывалі і зарабілі доўгачаканую перамогу", - сказаў пасля гульні форвард мінчан Аляксей Цярэшчанка, словы якога прыводзіць клубная прэс-служба.

На яго думку, "зубры", нягледзячы на прапушчаную ў меншасці шайбу, пераўзышлі суперніка ва ўсіх кампанентах. Акрамя таго, па словах Цярэшчанкі, галкіпер Юнас Энрот неаднаразова выратаваў каманду.

Наступны паядынак "Дынама-Мінск" правядзе на сваім лёдзе 20 снежня супраць "Славана".

Стужка навiн
0