Відэа

Крыжоўнікаў пра фільм "Ёлкі апошнія": фінал павінен быць прыгожым

Падпісацца
"Ёлкі апошнія" - не значыць дрэнныя, запэўніваюць аўтары камедыйнага навагодняга фільма, які зусім хутка ўбачыць беларускі глядач; сцэнарыст камедыі Жора Крыжоўнікаў распавёў радыё Sputnik Беларусь, пра што будзе заключная серыя знакамітага кинаальманаха.

Карціна выходзіць у беларускі пракат 23 снежня (на пяць дзён раней, чым у Расіі). Стваральнікі апошніх "Ёлак" хочуць падарыць даросламу гледачу адчуванне, якое дорыць дзецям кранальная, добрая казка з любімымі героямі, расказаная пад Новы год.

"Гэта і будзе такая гарадская навагодняя казка. Такі жанр адкрыў у свой час Эльдар Аляксандравіч Разанаў. Казка, дзе ўсё рэальна і цуды людзі робяць сваімі рукамі, таму што яны знайшлі сілы ў сабе нешта змяніць, у чымсьці прызнацца, ад чагосьці адмовіцца, над чымсьці паплакаць, але, тым не менш, нейкі флёр чарадзейства над гэтым лунае", - распавядае Крыжоўнікаў.

"Ёлкі апошнія" ні ў якім разе, не збіраюцца замяніць сабой разанаўскую "Іронію лёсу", кажа суразмоўца Sputnik. Шэдэўр Разанава застаецца непераўзыдзеным, і здымачная група на яго лаўры не прэтэндуе. Як адзначае сцэнарыст, збольшага, гэта прысвячэнне Разанаву.

За восем гадоў існавання на экранах шматсерыйны праект "Ёлкі" аб'яднаў, пасябраваў і выгадаваў цэлае пакаленне акцёраў, рэжысёраў і гледачоў. Крыху статыстыкі: у "Ёлках" зняліся 157 прафесійных акцёраў, было з'едзена 6 вёдраў навагодняга аліўе, на здымках зімовых сцэн летам выраблена больш за 200 кг штучнага снегу, саўндрэкі з фільмаў сталі хітамі, а жарты разабраны на цытаты і мемы ў сацсетках. І калі казаць пра ёлкі як такія, іх ва ўсіх фільмах было знята 169 штук.

Чаму фільм "Ёлкі апошнія" стане фінальным у гэтым камедыйным альманаху? Як кажа Крыжоўнікаў, так вырашылі ўсе ўдзельнікі дзеі на чале з прадзюсарам і аўтарам ідэі "Ёлак" Цімурам Бекмамбетавым. Хацелі скончыць прыгожа, эмацыйна, моцна, на нейкай унутранай хвалі задавальнення ад таго, што мы робім, падсумоўвае суразмоўца.

Поўную версію размовы з аўтарам сцэнарыя фільма "Ёлкі апошнія" Жорай Крыжоўнікавым на радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

Стужка навiн
0