(0:44 / 5.71Mb / просмотров видео: 3488)

Першы капотны: навінка "МАЗ-СПОРТаўта" выехала з завадскіх варотаў

31
(абноўлена 17:03 20.12.2018)
Ралійны грузавік капотнай кампаноўкі паказала беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта". Глядзіце на відэа, як выглядае новы беларускі каміён.

МАЗаўскія канструктары даўно працавалі над гэтай машынай - "капотнік" дае магчымасць палепшыць развясоўку па восях і знізіць нагрузку на экіпаж, які падчас гонкі пакутуе ад трасяніны і вібрацый. Грузавік атрымаўся даволі кампактным і лёгкім і нагадвае вялікі джып.

"Ён не толькі магутны і манеўраны, але і эфектна выглядае. Падчас буйных ралі-рэйдаў увага яму забяспечана", - распавёў кіраўнік экіпажа МАЗа Сяргей Вязовіч.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску з нагоды прэзентацыі навінкі ён адзначыў, што пакуль у беларускай каманды няма вопыту кіравання грузавіка такога тыпу. Але, па словах гоншчыка, тыя ралійныя каманды, якія пераселі з "прамых" грузавікоў на капотныя, назад не вярталіся.

Каманда не адправіць навінку на "Дакар-2019", які стартуе 6 студзеня ў Перу, тры баявыя каміёны, на якіх экіпажы будуць удзельнічаць у адной з самых складаных гонак планеты, ужо на шляху ў Паўднёвую Амерыку.

"Капотнік" пройдзе выпрабаванні ў ралі ў Астрахані і Казахстане, а затым, у выпадку поспеху, адправіцца і на "Дакар-2020".

Па словах Вязовіча, у адрозненне ад камазаўскага "Чорнага рыцара", які не можа прайсці амалагацыю з-за адсутнасці ў расіян серыйнай капотнай мадэлі, беларускі каміён справіцца і з гэтым выпрабаваннем.

31
Тэги:
Сяргей Вязовіч, "МАЗ-СПОРТаўта"
Тэмы:
МАЗ-СПОРТаўта на Дакары 2019 (13)