(23:54 / 174.92Mb / просмотров видео: 25)

Стронгін: хатнія матчы ХК "Дынама-Мінск" - чорная паласа скончылася?

11
(абноўлена 13:42 21.12.2018)
Па пятніцах на радыё Sputnik Беларусь з аглядам хакейных падзей тыдня кіраўнік прэс-службы мінскага "Дынама" Раман Стронгін.

Напярэдадні ў хакеістаў мінскага "Дынама" атрымалася зламаць супраціў супернікаў са славацкага клуба "Слован". Мінчане перамаглі ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ з лікам 2:1 і замацаваліся на 10-м месцы Заходняй канферэнцыі.

Гэтая перамога стала другой за тыдзень пасля трохматчавай серыі паражэнняў "зуброў" у матчах на сваёй арэне, якая не давала дынамаўцам падняцца з апошняга месца ў гульнявой табліцы.

Сітуацыю змяніў матч з рыжскім "Дынама", які мінчане выйгралі з лікам 2:1.

Наступны хатні паядынак чакае мінскае "Дынама" ў панядзелак 24 снежня, беларусы прымуць дома казанскі "Ак Барс".

Поўную версію размовы пра матчы ХК "Дынама-Мінск", пераменах у складзе каманды і далейшых планах кіраўніцтва клуба глядзіце ў відэатрансляцыі.

11
Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск)