Цёпла і ўтульна: Вайцюшкевіч і РСП прэзентавалі трэк у стылі сальсы

162
(абноўлена 12:37 27.12.2018)
Новая кампазіцыя натхніць калядным настроем нават тых, хто не любіць зімовыя святы.

Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентавалі новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Атмасферная кампазіцыя атрымала назву "Валёначак святога Мікалая".

"Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтам годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стыле фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП,  з чаго атрымаўся такі дуэт", - распавёў  Зміцер.

Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік.

Прэзентацыя кліпа і песні адбылася напярэдадні святочнага канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча, які адбудзецца 7 студзеня ў мінскім Палацы культуры імя Шарко.

Канцэрт пад назвай "На Каляды" працягне традыцыю святочных лірычных імпрэз для ўсёй сям’і. У першым адзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім – найлепшыя песні з розных альбомаў. На змест другога адзялення можа паўплываць кожны слухач, пакінуўшы заяўкі ў сацыяльных сетках спевака.

162
Тэги:
Каляды, Разбітае сэрца пацана, Зміцер Вайцюшкевіч