(1:31 / 10.43Mb / просмотров видео: 1917)

Жыхары Віцебска распавялі, колькі выдаткуюць на Новы год

12
(абноўлена 11:41 29.12.2018)
Новы год - не толькі адно з самых чаканых святаў, але і вялікія траты. Глядзіце на відэа апытанне Sputnik сярод віцяблян пра тое, з якімі сумамі яны гатовыя растацца, каб правесці навагоднюю ноч весела і смачна.

"20 рублёў, і ўсё: куплю палову булкі, слойку, зраблю бутэрброд з гарбатай - усё. У маім узросце больш і не трэба", - апісала навагодняе меню карэспандэнту Sputnik пенсіянерка,якая гандлявала сувенірамі на адной з цэнтра вулачак горада.

Жанчына вырабляе і прадае сувеніры, каб неяк звесці канцы з канцамі. Паводле яе слоў, людзі перасталі цаніць "ручную працу" і аддаюць перавагу кітайскаму шырспажыву, хоць часам той каштуе даражэй. Але 31 снежня яна будзе "да апошняга" прадаваць цацкі і сувеніры ўласнай вытворчасці.
Абмежавацца 20 рублямі на Новы год збіраецца і Аляксей - пенсіянер, які возіць з Украіны грэцкія арэхі і танна іх прадае, стоячы на марозе. Як і папярэдняя суразмоўніца, ён упэўнены, што "старым шмат не трэба", паколькі алкаголь ён ужо не п'е.

"А на што больш за ўсё траціцца грошай? На каўбасу і сыр, якія з узростам таксама непажадана ёсць, таму я выдаткую на свята невялікую суму", - дадаў мужчына.

Нягледзячы на тое, што на святочным стале ў Аляксея будуць простыя прадукты, ён лічыць: каб адзначыць Новы год добра, трэба "рублёў 70".
У адрозненне ад тых, хто падпрацоўвае, пенсіянеры, якія працуюць,  гатовыя выдаткаваць у навагоднія святы большую суму.

"Я выдаткую рублёў 200 на сям'ю, плюс падарункі, якія не павінны быць бескарыснымі, тыпу пустога Дзеда Мароза", - распавяла карэспандэнту жыхарка горада. І дадала, што можа дазволіць сабе такую суму, паколькі працуе, нягледзячы на тое, што ўжо на пенсіі.

"Мы будзем адзначаць Новы год удваіх з хлопцам, таму разлічваем выдаткаваць у святы каля 300 рублёў", - распавяла карэспандэнту віцяблянка Кацярына.

Дзяўчына працуе ў адной з гарадскіх кавярняў і можа сабе дазволіць такія марнаванні. Адпаведна з даходамі, вырастаюць і запыты. Суразмоўніца лічыць: для таго, каб свята атрымалася, падышла б сума 800 рублёў.

У асноўным, апытаныя жыхары горада збіраюцца выдаткаваць ад 70 да 200 рублёў на святкаванне Новага года, але пры гэтым ідэальнай сумай для свята лічаць, у сярэднім, тысячу беларускіх рублёў на сям'ю.

За кадрам - ежа замест падарунка

На жаль, падчас правядзення відэаапытання не ўсе гатовыя "на камеру" распавесці сваю гісторыю, але з задавальненнем распавядаюць аб ім у размове.

"Толькі, калі ласка, напішыце гэта ананімна, а то яшчэ, не дай Бог, звольняць", - пачала размову Іна (імя зменена).

Па словах жанчыны, яна не збіраецца марнаваць на Новы год практычна нічога, паколькі атрымлівае заробак каля 200 рублёў і на святкаванне у яе грошай не застаецца. Іна працуе на буйным віцебскім прадпрыемстве, дзе з нядаўняга часу скарацілі працоўны дзень, паколькі няма грошай на заробкі.

"Яшчэ летам мы атрымлівалі па 500 рублёў, але цяпер толькі 200, як на іх жыць не ведаю, таму і на Новы год буду эканоміць", - горка усміхнуўшыся, дадала субяседніца.

На свята жанчына пойдзе ў госці да знаёмых, каб у складчыну сабраць навагодні стол, а замест падарунка возьме з сабой ежу.

12
Тэги:
Новы год, Віцебск
Тэмы:
Новы год - 2019 (37)