Відэа

"Міс Беларусь - 2018" Марыя Васілевіч секла з Лукашэнкам дровы

Падпісацца
Па словах прэс-сакратара беларускага прэзідэнта Наталлі Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка вельмі любіць фізічную працу, асабліва на зямлі - касіць траву, калоць дровы, збіраць ураджай.
Прэзідэнт сваё бліжэйшае асяроддзе прывучае да фізічнай працы - калоць дровы навучылася не толькі яго прэс-сакратар, але і "Міс Беларусь 2018" Марыя Васілевіч.
У эфіры вячэрняга шоу "Макаёнка, 9" на тэлеканале "Беларусь 1" у суботу былі паказаны кадры, як на прэзідэнцкім падворку нарыхтоўваюць дровы на зіму. Па словах Эйсмант, да гэтай працы былі прыцягнуты ўсе, у тым ліку супрацоўніцы службы пратаколу і галоўная прыгажуня Беларусі.
"Яна, вядома, не распавядала, але менавіта так яна рыхтавалася да конкурсу "Міс свету". І вынік усё ведаюць - эфектыўна", - пажартавала Эйсмант.
Прэс-сакратар таксама адзначыла, што за чатыры гады працы яна ў Лукашэнкі шмат чаму навучылася, у тым ліку нарыхтоўваць сена, дровы і катацца на горных лыжах.
Эйсмант нагадала: усе ведаюць, што беларускі прэзідэнт любіць фізічную працу, асабліва на зямлі - ён з задавальненнем прымае ўдзел ва ўсіх работах на сваім прысядзібным участку.
Эфір праграмы "Макаёнка, 9" можна паглядзець на афіцыйным YouTube-канале Белтэлерадыёкампаніі.
Стужка навiн
0