(0:44 / 5.06Mb / просмотров видео: 3175)

Беларускія "маржы" адкрылі сезон зімовага плавання-2019

11
(абноўлена 16:24 02.01.2019)
Нешматлікі атрад беларускіх аматараў зімовага плавання адкрыў 2019 год на Камсамольскім возеры ў Мінску. Глядзіце на відэа, як "маржы" спрабавалі ваду на тэмпературу.

Беларускія аматары загартоўвання і зімовага плавання ўжо традыцыйна 2 студзеня апоўдні здзейснілі сімвалічнае адкрыццё новага плавальнага сезона.

"Па традыцыі 31 снежня ў 12 гадзін дня мы выпраўляем стары год, а 2 студзеня апоўдні мы пачынаем новы год у палонцы побач з выратавальнай станцыяй на Камсамольскім возеры ў Мінску", - распавёў Sputnik Беларусь кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя загартоўвання і зімовага плавання" Уладзімір Шульган.

Шульган панаракаў, што ў гэтым годзе, упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі 2 студзеня выдаўся працоўным днём і, таму, акунуцца ў халодную ваду возера сабралася зусім няшмат мінскіх "маржоў".

Аднак традыцыя ёсць традыцыя і змяняць яе не сталі.Ужо літаральна праз некалькі дзён беларуская каманда аматараў зімовага плавання адправіцца на першыя ў гэтым годзе міжнародныя спаборніцтвы ў Кітай.

Глядзіце на відэа як беларускія "маржы" віншуюць Sputnik Беларусь з Новым годам з халодных вод Камсамольскага возера.

11
Тэги:
Мінск, зіма
По теме
Лынтупы пад снегам - кадры беларускай зімы

Пенсіянерка з Чэлябінска трапіла на сайт італьянскага Vogue - відэа

12
(абноўлена 19:36 14.04.2021)
83-гадовая жанчына зусім не планавала станавіцца мадэллю і вельмі здзівілася, калі даведалася, што яе партрэт з'явіўся на сайце выдання. Глядзіце на відэа, як пенсіянерцы атрымалася патрапіць у электронную версію Vogue.

Жыхарка пасёлка Краснагорскі Чэлябінскай вобласці Лідзія Тучкова ва ўзросце 83 гадоў трапіла ў электронную версію моднага часопіса Vogue пасля сямейнай фотасесіі, прымеркаванай да 8 сакавіка.

Падчас яе пажылая жанчына расчулілася, а фатограф Аляксандра Саматава вырашыла падтрымаць яе.

"Яна ў гэтай сукенцы, завушніцы, жэмчуг, заколачкі. Плакала яна яшчэ. Сунімалі яе. Я ёй казала: "Лідзія Канстанцінаўна, не хвалюйцеся, у вас яшчэ ўсё жыццё наперадзе. Такая фатаграфія атрымалася, таму што Лідзія Канстанцінаўна такая проста... Ад яе святло нейкае, здаецца, выпраменьваецца. Такая добрая душэўная бабуля проста наогул. Калі сфатаграфавала, адразу гляджу, думаю: "Гэтая фатаграфія дакладна павінна ў Vogue патрапіць", - распавяла Саматава.

У выніку загружаны на сайт Vogue фотаздымак ухвалілі мадэратары і апублікавалі на італьянскім сайце часопіса. Пенсіянерка зусім не планавала станавіцца мадэллю і здзівілася, калі даведалася, што яе партрэт з'явіўся на сайце выдання.

Лідзія Канстанцінаўна выказала шчырае здзіўленне, калі яе параўналі з модніцай. "Я нават не ўмею моднічаць. Я просты чалавек", - сказала яна.

Усё жыццё жанчына працавала ў бібліятэцы, а ў канцы мінулага года цяжка перахварэла на каронавірус. "Мы, вядома, узрадаваліся, і шок быў трошачкі. Так, гэта не ўнікальная сітуацыя, таму што Vogue публікуе перыядычна працы рускіх фатографаў, але наша ж бабуля, для нас унікальная таму сітуацыя", - прызналася ўнучка Тучковай Яўгенія Чэрнікава.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
партрэт, мадэль, Жанчыны, відэа, Vogue, сайт, Чэлябінск, пенсіянерка

Вынаходнік стварыў амерыканскія горкі на велапрывадзе - відэа

11
(абноўлена 19:10 14.04.2021)
Вагончык атракцыёна прыводзіцца ў рух дзякуючы энергіі, выпрацаванай чалавекам. Атракцыён падыходзіць для маленькіх экстрэмалаў і цалкам бяспечны. Глядзіце на відэа, як малыя катаюцца на амерыканскіх горках.

Супрацоўнік кітайскай кампаніі па вытворчасці атракцыёнаў Вей Руою стварыў дзіцячыя амерыканскія горкі, механізм якіх прыводзіцца ў рух велапрывадам.

Вынаходнік патлумачыў, што вагончык яго амерыканскіх горак здольны здзейсніць поўны абарот дзякуючы энергіі, выпрацаванай велапрывадам, які падымае кабінку да верхняй кропкі.

"Я спецыялізуюся на вытворчасці абсталявання для гульнявых пляцовак, напрыклад, машынак для атракцыёнаў і іншага буйнога абсталявання. Маё дзіцяня пакуль не можа гуляць з падобным, а таму мне хацелася зрабіць нешта, з чым ён мог бы гуляць", - падзяліўся Вей Руою гісторыяй стварэння атракцыёна.

Па словах вынаходніка, катацца на яго горках зусім бяспечна, так як абсталяванне ланцугу каляскі дазваляе ёй рухацца толькі па зададзенай траекторыі, выключаючы скочванне назад.

Такія амерыканскія горкі падыходзяць для ўстаноўкі ў парках, гандлёвых цэнтрах, на курортах і ў маляўнічых месцах.

Глядзіце таксама:

11
Тэги:
чалавек, атракцыёны, відэа, амерыканскія горкі, вынаходнік
Абітурыенты здаюць ЦТ

У міністэрстве адукацыі РБ распавялі, як зменіцца ЦТ

4
Тэсты ў поўным аб'ёме будуць адпавядаць вучэбнай праграме, аднак пры гэтым частка А скароціцца, а вось частка B - павялічыцца.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. У гэтым годзе ЦТ крыху зменіцца, пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Ён запэўніў, што тэсты ў поўным аб'ёме будуць адпавядаць вучэбнай праграме. Аднак пры гэтым частка А скароціцца, а вось частка B - павялічыцца.

"Паступова адбываецца ў нас планамернае скарачэнне часткі А (гэта сучасныя трэнды ў свеце ў частцы падыходаў ацэнкі ведаў), што зніжае верагоднасць угадвання і ўплыў угадвання на агульны вынік, і павелічэнне частцы В", - заявіў Сяргей Каспяровіч.

У гэтым годзе абітурыентаў чакае і некаторае скарачэнне тэстаў - па 11 з 15 прадметаў. Так, на 12 заданняў скароціцца тэст па замежнай мове - з 60 заданняў да 48.

На шэсць заданняў скароцяцца тэсты па біялогіі, хіміі, геаграфіі, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (з 50 да 44 пытанняў).

Без змен застануцца тэсты па рускай і беларускай мовах (40 заданняў), а таксама па фізіцы і матэматыцы (32 пытанні).

Сяргей Каспяровіч яшчэ раз падкрэсліў, што колькасць заданняў у частцы А паменшыцца, у частцы В - стане пабольш. Але вялікай праблемы Міністэрства адукацыі ў гэтым не бачыць.

"Для абітурыента, які сур'ёзна адносіцца да тэста і не забег проста паглядзець на тэст і нешта там адгадаць "авось пройдзе", уласна кажучы, структура тэста - цалкам не значны момант. Калі вядзецца належным чынам падрыхтоўка... то частка А ці частка В не важная. Трэба атрымаць гатовы адказ, а потым яго ўпісаць альбо абраць правільны варыянт з наяўных. Для нармальнага абітурыента гэта павінна працаваць менавіта так", - упэўнены Каспяровіч.

Ён дадаў, што ўсё робіцца для таго, каб стварыць умовы для плённай працы над тэстам і, самае галоўнае, аб'ектыўнай і справядлівай ацэнкі.

У пачатку красавіка Мінадукацыі апублікавала графік ЦТ у 2021 годзе - першае тэставанне намечана на 16 чэрвеня.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
праграма, тэст, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ