Кліп беларускага гурта набраў на YouTube 100 мільёнаў праглядаў

12
(абноўлена 23:15 13.01.2019)
Відэа на песню "Бьет бит" беларускай індзі-поп групы Iowa перасягнула на папулярным сэрвісе адзнаку ў 100 млн праглядаў. Глядзіце кліп на Sputnik.

Упершыню магілёўцы выклалі відэа ў сетку ў кастрычніку 2015 года. За гэты час яно набрала больш за трыста тысяч лайкаў.

"Гісторыя сучаснай Танечкі з верша Агніі Барто, якой музыка дапамагае пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці і знайсці новых сяброў", - так рэкламуе кліп апісанне да відэа.

А ў першых радках песні як бы распавядаецца пра лёс кліпа - "самы лепшы хіт". Ці такі ён добры, судзіце самі.

Зараз салістка групы беларуска Кацярына жыве ў Санкт-Пецярбургу. А вясной 2018 года гурт упершыню зняў кліп у Беларусі. Рэжысёрам відэа да песні "Молчишь за меня" стаў украінец Леанід Каласоўскі. А у 2018 годзе выканаўца папрацавала з рэжысёрам Павелсам Фуксам, які здымаў кліпы для гурта "Ленінград".

12
Тэги:
Музыка, IOWA