Радыё

Герстэн: у 1896 годзе на першай Алімпіядзе быў беларус Зігмунд Мінейка

Падпісацца
Барыс Герстэн - вядомы беларускі спартыўны тэлежурналіст - у інтэрв'ю на радыё Sputnik Беларусь расказаў пра невядомыя шырокай публіцы гістарычныя факты, аб новых тэлевізійных праектах, а таксама аб сваім шляху ў спартыўную журналістыку.

Сустрэча з Барысам Герстэнам у студыі Sputnik адбылася пасля прысуджэння яму прэміі "Беларускі спартыўны Алімп". Высокую ўзнагароду з рук прэзідэнта Беларусі Герстэн атрымаў за шматгадовую працу на спартыўнай ніве краіны: яркія рэпартажы і публіцыстычныя праграмы, асвятленне знакавых для Беларусі і свету спартыўных падзей: Алімпіяд і Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў і матчаў.

"Я ўвогуле хацеў стаць журналістам, можа, нават не сапртыўным, а наогул журналістам, хоць у мяне ўся сям'я медыцынская. Начальнікам майго бацькі на фронце быў прафесар Вішнеўскі, так-так, вынаходнік той самай знакамітай мазі. Дык вось "Мазь Вішнеўскага" тэлефанавала мне дамоў, калі я заканчваў школу, і пыталася: ці пайду я ў ваенна-медыцынскую акадэмію?" - смяецца Герстэн.

Але да таго моманту малады чалавек ужо друкаваўся ў раённай газеце "Зара камунізму" і не бачыў сябе без рэпарцёрскай працы. У тэлебачанне Герстэн прыйшоў з газеты "Лiтаратура i мастацтва", дзе часта пісаў і аб спартыўных падзеях. Матэрыялы Барыса Герстэна заўсёды адрозніваюцца багаццем цікавых дэталяў і фактаў.

Напрыклад, мала хто ведае, што першую Алімпіяду 1896 года асвятляў наш суайчыннік Зігмунд Мінейка, па сутнасці, родапачынальнік сусветнай спартыўнай журналістыкі.

Дарэчы, сфера інтарэсаў Барыса Герстэна не абмяжоўваецца спортам. Ён - аўтар сцэнарыя 40 дакументальных фільмаў у рамках праекта "Зваротны адлік", а таксама суаўтар трылогіі "Хронікі Мінскага гета". Сёння Герстэн працуе над чацвёртай серыяй "Харонік Мінскага гета".

Таксама ў суаўтарстве з маладой рэжысёрскай групай Барыс Герстэн таксама ў працуе над цікавым праектам "100 імёнаў Беларусі" аб народжаных у гарадах і мястэчках краіны людзях, якія зрабілі вялікі ўнёсак у сусветную навуку, вытворчасць, гісторыю і культуру.

Поўную версію размовы з вядомым беларускім спартыўным тэлежурналістам на радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

Стужка навiн
0