(14:49 / 109.10Mb / просмотров видео: 193)

Карлюкевіч: чым здзівіць Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

70
(абноўлена 17:14 23.01.2019)
Больш за 70% кніг, прадстаўленых на нашым рынку, аддрукаваныя і выдадзены ў Расійскай Федэрацыі, паведаміў у эфіры радыё Sputnik міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.

З 6-га па 10-га лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 адбудзецца 26-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, арганізатарамі якой выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры, ААТ "Белкніга" і ПК ТАА "Макбел".

Упершыню кніжная выстава будзе праводзіцца не толькі на пляцоўцы выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках, музеях і нават у памяшканні царквы. Асноўнымі тэмамі выставы стануць Год малой радзімы і II Еўрапейскія гульні. Аб гасцях выставы і ролі яе суарганізатараў ў праграме "Гарызонт падзей" распавёў спецыяльны госць радыё Sputnik Беларусь, міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч.

"Выстава - гэта заўсёды пісьменнікі, гэта заўсёды прадстаўленне кніг. У нас на гэтай выставе шмат партнёраў і вельмі важныя для нас Мінгарвыканкам і Міністэрства замежных спраў, дзякуючы якому да нас прыедзе шмат замежных пісьменнікаў. Гэта Міхаіл Вэлер, Максім Макарычаў, збіраўся прыехаць Мікалай Далгаполаў , галоўны рэдактар "Літаратурнай газеты" Раман Казлоў і многія іншыя", - распавёў Карлюкевіч.

Гутарку з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесем Карлюкевічам глядзіце на Sputnik Беларусь.

70
Тэги:
Выстава, Кнігі, Мінск