(4:31 / 31.93Mb / просмотров видео: 2485)

Карлюкевіч: больш за 70% кніжнага рынку Беларусі - выданні з Расіі

59
(абноўлена 09:48 06.02.2019)
Спецыяльна да дня адкрыцця 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч распавёў радыё Sputnik Беларусь аб найбольш цікавых момантах экспазіцыі.

Па словах кіраўніка Мінінфарма, у гэтым годзе на выставе чакаецца вялікі пісьменніцкі "дэсант". Калі браць толькі бліжэйшую краіну-суседку - Расійскую Федэрацыю, то ад яе на прэзентацыі выданняў прыедуць Максім Макарычаў - шматгадовы аўтар знакамітай серыі "ЖЗЛ", аўтар кніг пра легендарных разведчыкаў Мікалай Далгаполаў, перакладчык санетаў Янкі Купалы Максім Замшаў, які сёння з'яўляецца галоўным рэдактарам "Літаратурнай газеты".

"Калі казаць у цэлым аб 26-й кніжнай выставе, то мне здаецца, што яна добры брэнд для нашай суверэннай дзяржавы. Яна адлюстроўвае ўсе тыя тэндэнцыі, якія адбываюцца на кніжным рынку ў нашай краіне, не толькі ў частцы вытворчасці кнігі, але і ў галіне камунікацыі з рознымі кнігагандлёвымі сістэмамі іншых краін, у першую чаргу, з кніжным гандлем Расійскай Федэрацыі. Доля кніг, надрукаваных у Расійскай Федэрацыі, сёння складае больш за 70% беларускага кніжнага рынку", - распавёў Карлюкевіч.

Вяртаючыся да тэмы выставы-кірмашу, міністр адзначыў, што ў гэтым годзе прэзентацыя новых выданняў выйдзе за рамкі выставачнага павільёна.

"У адным з храмаў Мінска адбудзецца прэзентацыя двух кніг "Маладагвардзейскай" серыі (выдавецтва "Маладая гвардыя") "Жыццё выдатных людзей". Адна з іх прысвечана Ісусу Хрысту, а другая кніга - Патрыярху Кірылу", - сказаў Карлюкевіч.

Як раней паведамляў Sputnik, з 6 па 10 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 адбудзецца 26-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Акрамя расійскіх выдавецтваў, удзел у кніжным форуме прымуць прадстаўнікі 34-х краін свету.

59
Тэги:
Выстава, Кнігі, Мінск, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Карлюкевіч