(11:35 / 84.00Mb / просмотров видео: 2882)

Арганізатар "Снежнага снайпера": у нас усё, як у прафесійным біятлоне

61
(абноўлена 09:46 08.02.2019)
У Раўбічах у пятніцу, 8 лютага, стартаваў фінал рэспубліканскага турніру сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У гасцях на радыё Sputnik Беларусь пабывала адзін з арганізатараў спаборніцтваў "Снежны снайпер", дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра фізічнага выхавання і спорту вучнёўскай моладзі Святлана Макрыцкая.

"Калісьці, прыйшоўшы маладой дзяўчынай у школу, даведалася, што будуць праводзіцца такія спаборніцтвы, і паступова мы пачалі сярод сваіх вучняў шукаць - хто ўмее, хто не ўмее, чымсьці сваім дзяліліся як педагогі і паступова рыхтавалі сваіх вучняў да выступаў на раённых этапах. Далей былі ўжо гарадскія і для наймацнейшых рэспубліканскія этапы", - распавядае Макрыцкая. Паступова ў арганізатараў з'яўлялася ўсё больш разумення, як трэба праводзіць такія спаборніцтвы. На працягу 12-ці гадоў арганізацыі "Снежнага снайпера" ў спаборніцтвах з'яўляліся шматлікія змены, і на сённяшні дзень праграма дзіцячых і юнацкіх спаборніцтваў "Снежны снайпер" максімальна набліжана да прафесійнага біятлона, адзначае суразмоўца Sputnik.

Акрамя таго, яшчэ 20-30 гадоў таму ў беларускіх школах зімой праводзіліся заняткі па лыжнай падрыхтоўцы, але вялікіх спаборніцтваў ніколі не было. Зараз жа "Снежны снайпер" стаў падзеяй не толькі для Мінска, але і для краіны ў цэлым. Акрамя таго, вялікім падарункам для ўдзельнікаў адборачных тураў у гэтым годзе стала сустрэча з легендай беларускага біятлона, алімпійскай чэмпіёнкай Дар'яй Домрачавай.

"Яна вельмі простая ў зносінах, рагатушка, і яна з дзецьмі размаўляе не як дарослая, яна з імі нароўні. Яна ім падказала, як прыйшла да біятлона, падказала, з чаго ім пачаць раніцу, як лепш трэніравацца, нават былі ў дзяцей пытанні, дзе набыць лыжы. Дар'я рабятам усё распавяла", - кажа Макрыцкая.

Працяг гутаркі з дырэктарам Мінскага гарадскога цэнтра фізічнага выхавання і спорту вучнёўскай моладзі Святланай Макрыцкай аб праграме спаборніцтваў "Снежны снайпер" глядзіце ў відэатрансляцыі.

61
Тэги:
Біятлон, Раўбічы (спарткомплекс), Рэспубліканскія спаборніцтвы "Снежны снайпер"

Відэа