"Масіў імёнаў": як адкрывалі мемарыял у Трасцянцы відэа

66
(абноўлена 08:51 29.03.2019)
Урачыстае адкрыццё мемарыяла "Масіў імёнаў" прайшло ў чацвер на тэрыторыі былога лагера смерці "Трасцянец". Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла мерапрыемства з удзелам першых асоб дзвюх дзяржаў.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц. Яны выступілі з кароткімі прамовамі, у якіх падкрэслілі, што новы помнік у Трасцянцы - гэта важны крок дзвюх краін да захавання памяці пра сумныя старонкі агульнай для дзвюх дзяржаў гісторыі.

Да манумента прыбылі прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесій Беларусі: яны правялі малітву ў памяць аб трагічна загінулых у лагеры смерці людзях.

Аўтарам мемарыяла "Масіў імёнаў" з'яўляецца аўстрыйскі архітэктар Даніэль Санвальд, які таксама быў у чацвер у Трасцянцы.

Аўстрыйскі помнік уяўляе сабой дзесяць калон з імёнамі - як сімвал дзесяці саставаў, якімі ў Беларусь на смерць везлі 10 тысяч аўстрыйскіх яўрэяў. Да нядаўняга часу памяць аб іх была ўшанавана невялікімі папяровымі таблічкамі, якія мацавалі да дрэў ва ўрочышчы Благаўшчына родныя загінулых.

66
Тэги:
Беларусь

Відэа